РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 126
Галун
назоўнік | мужчынскі род
1. Залатая, сярэбраная або мішурная тасьма, якая нашываецца на форменнае аддзенне.

2. Нашыўка з гэтай тасьмы. || прыметнік: галунны.
Галушка
назоўнік | жаночы род
1. Круглы камяк, шарык, скачаны з чаго-н. мяккага. Г. цеста.

2. множны лік: Страва ў выглядзе клёцак (з дранай бульбы або мукі), звараная на булёне ці на малацэ. || прыметнік: галушачны.
Галчаня (галчанё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня галкі.
Галы
назоўнік | мужчынскі род
1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі.

2. Французы (устарэлае паэтычнае). || прыметнік: гальскі.
Галыцьба
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік
Бедната, бедныя людзі.
Галыш
назоўнік | мужчынскі род
1. Голае дзіця, голы чалавек.

2. Невялікі круглы гладкі камень.
Гальвана
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. гальванічны, напр. гальванаакустыка, гальванамагнітны, гальванапластыка, гальванастэгія.
Гальванізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуць (-падвяргаць) гальванізацыі. || назоўнік: гальванізаванне.
Гальванізацыя
назоўнік | жаночы род
Прымяненне пастаяннага электрычнага току для лекавых мэт або для пакрыцця слоем металу якіх-н. прадметаў. || прыметнік: гальванізацыйны.
Гальванічны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які мае адносіны да атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый. Гальванічныя элементы.
2009–2019. Беларусь, Менск.