РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 126
Галька
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі. || прыметнік: галечны.
Гальштук
назоўнік | мужчынскі род
Стужка, палоска тканіны, якая завязваецца вузлом ці бантам вакол каўняра (сарочкі, блузы). Завязаць г. Залажыць за гальштук (размоўнае жартаўлівае) —выпіць спіртнога. || прыметнік: гальштучны.
Галюцыніраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пакутаваць ад галюцынацый.
Галянасты
прыметнік
З доўгімі, тонкімі галёнкамі. Птушкі атрада галянастых (назоўнік). || назоўнік: галянастасць.
Гама
назоўнік | жаночы род
1. Паслядоўны рад гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў.

2. пераноснае значэнне, чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з'яў. Г. фарбаў. Г. гукаў. || прыметнік: гамавы.
Гама-
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да гама-выпрамянення, напр. гама-астраномія, гама-прамяні, гама-тэрапія.
Гама-выпрамяненне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Кароткахвалевае электрамагнітнае выпрамяненне, якое вылучаецца радыеактыўнымі рэчывамі.
Гама-глабулін
назоўнік | мужчынскі род
Прэпарат бялкоў плазмы (у 1 знач.), які прымяняецца як лекавы і прафілактычны сродак. || прыметнік: гамаглабулінавы.
Гама-прамяні
спецыяльны тэрмін
Тое, што і гама-выпрамяненне.
Гамагенны
прыметнік | кніжнае
Аднародны па свайму саставу або паходжанню; процілегласць гетэрагенны.
2009–2019. Беларусь, Менск.