РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 126
Габой
назоўнік | мужчынскі род
Драўляны духавы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай. || прыметнік: габойны.
Гавань
назоўнік | жаночы род
Прыбярэжная водная прастора або штучна адгароджанае ад хваляў і ветру месца для бяспечнай стаянкі суднаў. Ціхая г. || прыметнік: гаванскі.
Гаваркі
прыметнік
Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць. Г. сусед.
Гаварлівы
прыметнік
Тое, што і гаваркі. || назоўнік: гаварлівасць.
Гаварун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек. які любіць многа гаварыць. || жаночы род: гаваруха.
Гаварыльня
назоўнік | жаночы род | размоўнае | іранічны сэнс
Пасяджэнне ці сход, дзе замест справы займаюцца пустымі размовамі.
Гаварыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца. На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну. Сёння дрэнна гаварылася (безасабовая форма). Як гаворыцца пабочн. — як прынята гаварыць.
Гаварыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Карыстацца вуснай мовай, валодаць якой-н. мовай, вымаўляць словы. Дзіця яшчэ мала гаворыць. Г. па-іспанску. Манера г.

2. Выражаць вусна думкі, паведамляць. Г. праўду. Г. павольна. Газета гаворыць пра дасягненні беларускіх ільнаводаў. З. Выказваць думку, меркаванне, абмяркоўваць што-н. Аб поспехах айчыннай касманаўтыкі гаворыць уся краіна. 4. Весці гутарку, размаўляць. Г. з табою немагчыма. 5. пераноснае значэнне, пра што, аб чым і за што. Сведчыць, паказваць на што-н. Гэты выпадак гаворыць пра многае. Гэгпа гаворыць само за сябе (не патрэбна ніякіх доказаў, тлумачэнняў). 6. пераноснае значэнне, у кім. Праяўляцца ў чыіх-н. паводзінах, словах і пад. У ім гаворыць сумленне. Гаварыць на розных мовах — не разумець адзін аднаго. || закончанае трыванне: сказаць. || назоўнік: гаварэнне.
Гавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
У веруючых: пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі і прычасця. || назоўнік: гавенне.
Гаворка
назоўнік | жаночы род
1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з субяседнікаў. Гаворка ў іх не ладзілася. Пра што ідзе гаворка?

2. Пагалоска. Пайшла нядобрая гаворка па вёсцы.

3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага, абласнога .дыялекту. Чэрвеньская гаворка. Гаворкі Маладзечаншчыны.

4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову). Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку. Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова, балбатня.
2009–2019. Беларусь, Менск.