РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 126
Ганарар
назоўнік | мужчынскі род
Грашовая ўзнагарода, якую па дагавору атрымліваюць літаратары, мастакі, журналісты і пад. || прыметнік: ганарарны.
Ганарлівец
назоўнік | мужчынскі род
Ганарысты, факабэрысты чалавек. || жаночы род: ганарліўка.
Ганарлівы
прыметнік
1. Перакананы ў сваёй годнасці і перамозе. Ганарлівая пастава.

2. Поўны гонару, фанабэрысты. Ганарлівая дзяўчына. || назоўнік: гаварлівасць.
Ганаровы
прыметнік
1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны. Г. госць.

2. Які прысвойваецца за вялікія заслугі. Ганаровая грамата.

3. Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны. Г. прэзідыум. Г. акадэмік.

4. Які выражае гонар, праводзіцца ў знак павагі. Ганаровая варта.

5. Які аказвае гонар каму-н. Г. абавязак. Ганаровая нічыя (якая не парушае годнасці). || назоўнік: ганаровасць.
Ганарысты
прыметнік
Які выражае ўласную перавагу і годнасць; фанабэрысты, самаўпэўнены. Ганарыстай (назоўнік) і ў крыніцы не будзе вады чыстай (прыказка). || назоўнік: ганарыстасць.
Ганарыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. кім-чым і са злучнік «што». Адчуваць гордасць. Г. сынам.

2. Быць ганарыстым; задавацца.
Ганарэя
назоўнік | жаночы род
Венерычная хвароба — гнойнае запаленне мочаспускальнага канала. || прыметнік: ганарэйны.
Гангрэна
назоўнік | жаночы род
Амярцвенне тканак арганізма, якое суправаджаецца іх гніеннем. || прыметнік: гангрэнозны.
Гангстэр
назоўнік | мужчынскі род
Бандыт, грабежнік. Гангстэры пяра (пераноснае значэнне). || прыметнік: гангстэрскі.
Гангстэрызм
назоўнік | мужчынскі род
Дзеянні гангстэраў. Палітычны г. (пераноснае значэнне).
2009–2019. Беларусь, Менск.