РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 126
Гавот
назоўнік | мужчынскі род
Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.
Гавядзіна
назоўнік | жаночы род | абласное
Ялавічына. || прыметнік: гавяджы.
Гага
назоўнік | жаночы род
Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам. || прыметнік: гагачы.
Гагара
назоўнік | жаночы род
Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер'ем. || прыметнік: гагаравы і гагарыны. Атрад гагаравых (назоўнік). Гагарынае пер'е.
Гагарка
назоўнік | жаночы род
Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.
Гагатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра гусей: абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га».

2. Моцна, нястрымна смяяцца (размоўнае). || назоўнік: гагатанне.
Гагаузы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які жыве ў Малдавіі, на Украіне і ў Балгарыі. || жаночы род: гагаузка. || прыметнік: гагаузскі. Гагаузская мова (цюркскай сям'і моў).
Гад
назоўнік | мужчынскі род
1. звычайна Земнаводныя жывёлы, паўзуны (змяя, гадзюка).

2. пераноснае значэнне: Агідны чалавек, гадзіна (пагардлівае). Фашысцкія гады. || прыметнік: гадскі.
Гадавальнік
назоўнік | мужчынскі род
Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл. Г. фруктовых дрэў. || прыметнік: гадавальніцкі. Гадавальніцкая гаспадарка.
Гадаванец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто выхаваны, вывучаны кім-, чым-н. або абучаецца дзе-н. Г. Беларускай кансерваторыі. || жаночы род: гадаванка.
2009–2019. Беларусь, Менск.