РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 126
Газа
назоўнік | жаночы род
Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты і служыць для асвятлення. || прыметнік: газавы. Газавая бочка. Газавая лямпа (якая дзейнічае пры дапамозе газы).
Газа
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам газ1 (у 1 і 2 знач.), газавы, напр. газаабмен, газаасвятленне, газаапаратура, газапаглынальнік, газасховішча, газаўтварэнне.
Газават
назоўнік | мужчынскі род
У мусульман: завешчаная Каранам свяшчзнная вайна супраць іншаверцаў.
Газаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Павялічваць скорасць машыны, самалёта і пад. || аднакратны дзеяслоў: газануць.
Газавік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і газаўшчык.
Газагенератар
назоўнік | мужчынскі род
Апарат для ператварэння цвёрдага паліва ў гаручы газ. || прыметнік: газагенератарны.
Газалін
назоўнік | мужчынскі род
Вадкі прадукт перагонкі нафты; неачышчаны бензін. || прыметнік: газалінавы.
Газамер
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для вызначэння колькасці зрасходаванага газу (у 1 і 2 знач.). || прыметнік: газамерны.
Газаносны
прыметнік
Які змяшчае ў сабе прыродны газ1 (у 1 знач.). Г. пласт. || назоўнік: газаноснасць.
Газападобны
прыметнік
Які мае фізічныя ўласцівасці газу1 (у 1 знач.); падобны на газ1 (у 1 знач.). Газападобнае паліва. || назоўнік: газападобнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.