РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 126
Газаправод
назоўнік | мужчынскі род
Трубаправод для перадачы газу1 (у 1 і 2 знач.) на адлегласць. || прыметнік: газаправодны.
Газасховішча
назоўнік | ніякі род
Спецыяльнае памяшканне, дзе можна схавацца людзям ад атрутных газаў у час прымянення іх праціўнікам пры нападзенні.
Газасховішча
назоўнік | ніякі род
Збудаванне дня захавання газу1 (у 1 і 2 знач.) і рэгулявання яго падачы.
Газаўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Работнік па газіфікацыі і абслугоўванню газавых установак. || прыметнік: газаўшчыцкі.
Газель
назоўнік | жаночы род
Невялікая стройная жывёліна з пароды антылоп, якая хутка бегае і мае рогі лірападобнай формы. || прыметнік: газеліны і газелін.
Газель
назоўнік | жаночы род
Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы. || прыметнік: газельны.
Газета
назоўнік | жаночы род
Перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне інфармацыйнага характару. Купіць газету. Працаваць у газеце. || прыметнік: газетны.
Газетчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Супрацоўнік газеты (размоўнае).

2. Вулічны прадавец газет. || жаночы род: газетчыца.
Газік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Усюдыходны легкавы аўтамабіль [ад назвы Горкаўскага аўтамабільнага завода (ГАЗ)].
Газіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Насычаць (вадкасць) газам (у 1 знач.). Г. ваду. || назоўнік: газіраванне і газіроўка. Г. вады.
2009–2019. Беларусь, Менск.