РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 126
Газіроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. газіраваць.

2. Газіраваная вада (размоўнае). Г. з сіропам.
Газіфікаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. Г. жылы раён.

2. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Г. торф. || назоўнік: газіфікацыя.
Газніца
назоўнік | жаночы род
Тое, што і газоўка. || памяншальная форма: газнічка. || прыметнік: газнічны.
Газон
назоўнік | мужчынскі род
Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, а таксама трава, пасеяная на гэтай пляцоўцы. || прыметнік: газонны.
Газоўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Самаробная лямпа без шкла. || памяншальная форма: газовачка. || прыметнік: газовачны.
Гаіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Залечваць, даваць магчымасць зажываць (аб ране). Г. руку. Травы гояць раны (маюць лекавыя ўласцівасці). Час гоіць душэўныя раны (пераноснае значэнне; супакойвае, сцішае крыўды і пад.).
Гай
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі, часцей лісцевы лес. Бярозавы г. || памяншальная форма: гаёк. || прыметнік: гаёвы.
Гайда
выклічнік | размоўнае | выказнік
1. Пойдзем, ідзі(це). Г. ў поле. Г. ў лес па ягады.

2. Ужыв. для абазначэння хуткага адыходу, ад'езду куды-н. Садзіся ў машыну і г. ў вёску.
Гайдамак
назоўнік | мужчынскі род
1. У 17 і 18 ст.: украінскі казак, удзелькік народна-вызваленчай барацьбы супраць польскіх памешчыкаў.

2. Салдат нацыяналістьлных атрадаў у час грамадзянскай вайны на Украіне ў 1918—20 гг. || прыметнік: гайдамацкі.
Гайданка
назоўнік | жаночы род
Няроўны, хістальны рух самалёта, вагальны ход судна і пад.
2009–2019. Беларусь, Менск.