РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 126
Гайдацца (гойдацца)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз. Г. на хвалях. || аднакратны дзеяслоў: гайдануцца.
Гайдаць (гойдаць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рытмічна хістаць з боку ў бок або зверху ўніз. Лодку гайдала (безасабовая форма). || аднакратны дзеяслоў: гайдануць. || назоўнік: гайданне і гойданне.
Гайдук
назоўнік | мужчынскі род
1. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў эпоху турэцкага ўладарніцтва.

2. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права. . Понскі г. || прыметнік: гайдучны.
Гайка
назоўнік | жаночы род
Дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу, для накручвання на што-н. Аслаблі гайкі ў каго (размоўнае іранічны сэнс) — пра таго, хто не мае волі, не здолен дзейнічаць. Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (размоўнае) — строга патрабаваць. || прыметнік: гаечны. Гаечная разьба. Г. ключ (для закручвання гаек).
Гаймараў
прыметнік
Гаймарава поласць — поласць, што знаходзіцца у верхняй сківіцы чалавека, па два бакі носа.
Гаймарыт
назоўнік | мужчынскі род
Запаленне слізістай абалонкі гаймаравай поласці. || прыметнік: гаймарытны.
Гайня
назоўнік | жаночы род | абласное
Зграя. Г. ваўкоў.
Гак
назоўнік | мужчынскі род
1. Металічны крук. Гакам зачапіць за бервяно.

2. Востры шып у падкове. Гэты г. не кавальскай работы. З гакам (размоўнае) — з лішкам. Тры кіламетры з гакам. || прыметнік: гакавы.
Гак
выклічнік | размоўнае | выказнік
Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць (гакнуцца). Мядзведзю г. у лоб! Паслізнуўся і г. аб камень.
Гакнуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Моцна ўдарыцца. Г. аб шафу.
2009–2019. Беларусь, Менск.