РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 162
Дагандлявацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Займаючыся гандлем, разарыцца, згалець. Д. да торбы.
Дагарадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закончыць абгароджваць. Д. плот. || незакончанае трыванне: дагароджваць.
Дагартавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дасягнуць патрэбнага гарту. Сталь дагартавалася. || незакончанае трыванне: дагартоўвацца.
Дагартаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Давесці да патрэбнага гарту. Д. серп. || незакончанае трыванне: дагартоўваць. || назоўнік: дагартоўка і дагартоўванне.
Дагары
прыслоўе
На спіне, на спіну. Ляжыць д. Як ні ары, абы чорным д. (з народнай творчасці). Дагары нагамі — на спіну, нагамі ўгору (паваліцца).
Дагарэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Згарэць да канца, да якой-н. мяжы. Дровы дагарэлі. Свечка дагарэла.

2. пераноснае значэнне: Перастаць свяціцца, патухнуць. Зара дагарэла. || незакончанае трыванне: дагарваць.
Дагаспадарыцца
дзеяслоў | размоўнае | іранічны сэнс | закончанае трыванне
Давесці гаспадарку да заняпаду.
Дагестанцы
назоўнік | мужчынскі род
Насельніцтва Рэспублікі Дагестан, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: дагестанка. || прыметнік: дагестанскі.
Дагістарычны
прыметнік
Які адносіцца да той старажытнай пары, калі яшчэ не існавала пісьменнасці. Д. перыяд.
Дагледзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Паклапаціцца аб кім-, чым-н., акружыць увагай, стварыць добры догляд. Д. хворага. Д. дзяцей. || незакончанае трыванне: даглядаць.
2009–2022. Беларусь, Менск.