РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 162
Даглядзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Скончыць прагляд чаго-н. Д. кінафільм. || незакончанае трыванне: дагледжваць.
Даглядчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто даглядае каго-, што-н., наглядае за кім-, чым-н. Д. коней.

2. Службовая асоба ў таможне, якая даглядае дарожныя рэчы, грузы на граніцы. Таможны д. || жаночы род: даглядчыца. || прыметнік: дагладчыцкі.
Дагматызм
назоўнік | мужчынскі род
Некрытычнае мысленне, якое апіраецца да догмы. || прыметнік: дагматычны.
Дагматык
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які мысліць догмамі, схільны да дагматызму.
Дагматычны
прыметнік
1. гл. дагматызм.

2. Заснаваны на палажэннях, якія прымаюцца як бясспрэчныя, як догмы. Дагматычныя разважанні.

3. Катэгарычны, бяздоказны, які не дапускае пярэчанняў. Д. тон. || назоўнік: дагматычнасць.
Дагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Параўняцца з тым, хто рухаецца і знаходзіцца наперадзе, нагнаць. Д. уцекача. Д. перадавікоў (пераноснае значэнне).

2. каго-што да каго-чаго. Гонячы, прымусіць лайсці куды-н., да якога-н. месца. Д. кароў да лесу. Д. баразну да канца. З. што да наго. Дасягнуць якіх-н. паказчыкаў. Д. выпрацоўку да дзвюх норм за змену. 4. Падагнаць, наладзіць як трэба. Д. касу. 5. што да чаго. Увагнаць што-н. да канца. Д. цвік да самай плешкі. || незакончанае трыванне: даганяць. || назоўнік: дагонка.
Дагодлівы
прыметнік
Празмерна паслужлівы, ліслівы. Д. чалавек. Д. тон. || назоўнік: дагодлівасць.
Дагрузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скончыць пагрузку чаго-н. Д. вагон.

2. чаго. Дадаць грузу да поўнай нагрузкі. Д. бульбу ў вагон.

3. Даручыць хаму-н. дадатковую грамадскую нагрузку (размоўнае). || незакончанае трыванне: дагружаць. || назоўнік: дагрузка.
Дагукацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае і незакончанае трыванне
Клічучы каго-н., прымусіць адгукнуцца або прыйсці. У лесе цяжка д.
Дагуляцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Легкадумнымі, неасцярожнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей. Дзеці дагуляліся з агнём да таго, мто хату спалілі. || незакончанае трыванне: дагульвацца.
2009–2022. Беларусь, Менск.