РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 162
Дагуляць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скончыць гуляць; гуляючы, правесці астатак часу (канікул, адпачынку і пад.). Д. дні адпачынку. Д. вяселле.

2. Скончыць гульню ў што-н. Д. партыю ў шахматы. || незакончанае трыванне: дагульваць.
Дагэтуль
прыслоўе | размоўнае
1. Да гэтага месца. Ад города д. 20 кіламетраў.

2. Да гэтага часу. Дзе ты блукаў д.?
Даданы
прыметнік
У выразах: а) даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу, звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова; б) даданы член сказа — член сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.
Дадатак
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што прыбаўляецца да чаго-н. Д. да раздзела кнігі.

2. Тое, што прыкладаецца да якога-н. падпіснога выдання. Часопіс з бясплатным дадаткам.
Дадатковы
прыметнік
Які з'яўляецца дапаўненнем да чаго-н.; дабавачны. Д. поезд. Дадатковыя заняткі. Д. набор слухачоў.
Дадатны
прыметнік
1. Які выражае адабрэнне; станоўчы. Дадатная ацэнка.

2. У матэматыцы: большы за нуль. Д. лік.

3. Які адносіцца да таго віду электрычнасці, матэрыяльныя часцінкі якой называюцца пратонамі, пазітронамі (спецыяльны тэрмін). Д. электрычны зарад.

4. Карысны, істотны. Дадатная з 'ява.
Дадацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Далучыцца, дабавіцца да чаго-н. Да ўсіх бядот дадалося і гэтае няшчасце.
Дадаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што і чаго. Даць, палажыць, зрабіць, сказаць, прылічыць у дадатак да чаго-н. Астатнія грошы дадам заўтра.

2. што да чаго. Скласці лікі. Да пяці д. чатыры. З. што да чаго. Сказаць або напісаць у дадатак да чаго-н. Да сказанага нечага д. 4. што да чаго. Прыкласці, далучыць. Да заявы д. медыцынскае заключэнне. || незакончанае трыванне: дадаваць. || назоўнік: дадаванне і дадача.
Дадзены
прыметнік
Гэты, менавіта гэты. У д. момант. Дадзеная велічыня — у матэматыцы: велічыня, якая загадзя вядомая і служыць для вызначэння іншых.
Дадзець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Прычыніць непрыемнасць, даняць, дапячы чым-н. Д. да нутра.

2. Надакучыць, абрыдаць. Сварка гэта ўжо дадзела. || незакончанае трыванне: дадзяваць.
2009–2022. Беларусь, Менск.