РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 162
Дадзяўбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Здзяўбці да канца. Куры дадзяўблі зерне.

2. Скончыць дзяўбці, прадзяўбці. Д. дзірку долатам. || незакончанае трыванне: дадзёўбваць.
Дадолу
прыслоўе
Данізу, да зямлі. Вецер дрэвы гне д.
Дадому
прыслоўе
У сваю хату, кватэру; дамоў. Пасля работы прыйшоў д.

2. На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць д. на пабыўку.

3. Заданне вучню для выканання дома. Даць заданне д.
Дадраць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Скончыць драць. Д. паперы.

2. Знасіць да дзірак (вопратку, абутак і пад.). Д. боты.

3. Надраць дадаткова. Д. моху. Д. бульбы. || незакончанае трыванне: дадзіраць.
Дадрукаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Надрукаваць да канца або да якога-н. месца. Д. кнігу. Д. старонку да палавіны.

2. Надрукаваць дадаткова. Д. сто экзэмпляраў тэзісаў. || незакончанае трыванне: дадрукоўваць. || назоўнік: дадрукоўка і дадрукаванне.
Дадубіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Скончыць дубіць, выдубіць да канца. Д. скуру. || незакончанае трыванне: дадубліваць.
Дадумацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разважаючы, прыйсці да якога-н. заключэння, вываду. Д. да цікавага рашэння. || незакончанае трыванне: дадумвацца.
Дадурэцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Дурэючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.
Дадушы
выклічнік | размоўнае
Ужыв. як падмацаванне пры запэўніванні каго-н. у чым-н.; па знач. блізкае да слова «далібог». Д. гэта праўда.
Дадыбаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца; давалачыся.
2009–2022. Беларусь, Менск.