РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 162
Даесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
З'есці да канца, скончыць есці. Д. верашчаку. || незакончанае трыванне: даядаць.
Даехаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Едучы, дабрацца да якога-н. месца; прыехаць. Да горада можна д. на машыне. || незакончанае трыванне: даязджаць.
Даёнка
назоўнік | жаночы род
Пасудзіна, у якую дояць малако. || прыметнік: даёначны.
Дажартавацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці. Глядзі, хлопец, дажартуешся!
Дажджаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Штучна арашаць шляхам распырсквання вады з дапамогай спецыяльных установак. || назоўнік: дажджаванне. || прыметнік: дажджавальны.
Дажджавік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Плашч з непрамакальнай тканіны.
Дажджамер
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў. || прыметнік: дажджамерны.
Дажджлівы
прыметнік
Багаты частымі дажджамі. Дажджлівая восень. || назоўнік: дажджлівасць.
Дажджом
прыслоўе
1. Падобна на дождж, як дождж. Іскры сыпаліся д.

2. У дождж. Не хочацца ісці д.
Дажджынка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Кропля дажджу. На шыбах з'явіліся першыя дажджынкі.
2009–2022. Беларусь, Менск.