РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 162
Дайграцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Ігрой, легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей. Дайграўся да таго, што пачалі балець рукі. Глядзі, дайграешся, галубок! || незакончанае трыванне: дайгравацца.
Дайграць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Скончыць іграць. Д. вальс. Д. першы акт п'есы. || незакончанае трыванне: дайграваць. || назоўнік: дайграванне.
Дайсці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. да каго-чаго. Ідучы, накіроўваючыся, дасягнуць чаго-н. Д. да станцыі. Тэлеграма дайшла ў той жа дзень. Гук не дайшоў. Дайшлі чуткі аб аварыі самалёта. Да нас дайшлі старажытныя помнікі пісьменнасці.

2. да чаго. Дасягнуць якога-н. узроўню. Тэмпература дайшла да 30. З. да каго-чаго. Пранікнуць у свядомасць. Сэнс заўвагі да яго не дайшоў. 4. да чаго. Зразумець. Сваім розумам дайшоў да ісціны. 5. пераноснае значэнне, да чаго. Дасягнуць крайняя ступені праяўлення чаго-н. Д. да знямогі. Д. да шаленства. 6. Даварыцца, дапячыся, даспець. Пірог дайшоў. Памідоры дойдуць на сонцы. 7. да чаго. Дасягнуць пэўнага службовага становішча. Д. да чына палкоўніка. 8. чаго. Пасля намаганняў дасягнуць чаго-н. Ён свайго дайшоў. 9. Даведацца, раскрыць што-н. Следчы дайшоў, хто зрабіў узлом. 10. Памерці (размоўнае). Доўга мучыўся небарака, пакуль не дайшоў. Дайсці да торбы (размоўнае) — збяднець, стаць жабраком. || незакончанае трыванне: даходзіць. Не даходзячы чаго, прыназоўнік з Р — блізка, паблізу ад чаго-н. Іхняя хата — не даходзячы магазіна. Не даходзячы да каго-чаго — тое, што і не даходзячы. Чакайце нас не даходзячы да прыпынку. Спыніўся не даходзячы да каня.
Даказальны
прыметнік
Які можа быць даказаны. Д. тэзіс. || назоўнік: даказальнасць.
Даказаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пацвердзіць якое-н. палажэнне фактамі. Ён даказаў правільнасць сваіх меркаванняў. Д. сваю адданасць справе.

2. Дагаварыць да канца. Дайце яму д. сваю прамову.

3. Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (размоўнае).

4. (часцей з адмоўем «не»), Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (размоўнае). Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа. || незакончанае трыванне: даказваць.
Даказчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто даказвае на каго-н., даносіць, нагаворвае. || жаночы род: даказчыца. || прыметнік: даказчыцкі.
Даканаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Давесці да знямогі, да пагібелі; загубіць. Няволя даканала яго.

2. З цяжкасцю скончыць, завяршыць што-н. Даканалі ўборку бульбы. || незакончанае трыванне: даконваць.
Дакапацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Капаючы, дасягнуць чаго-н., знайсці што-н. Д. да клада.

2. пераноснае значэнне: Даведацца, дашукацца (размоўнае). Д. да сутнасці. || незакончанае трыванне: дакопвацца.
Дакараць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Папракаць, выказваючы нездавальненне кім-, чым-н. Так жа няможна рабіць, — дакарала бабуля ўнука. || назоўнік: дакаранне.
Дакарыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выказаць папрок каму-н. за што-н. Д. за няшчырасць.
2009–2022. Беларусь, Менск.