РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 162
Дакасіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Косячы, дайсці да якога-н. стану, да якіх-н. вынікаў. Д. да знямогі.

2. Косячы, дайсці да якога-н. месца, да пэўнай мяжы. Д. да дарогі. || незакончанае трыванне: дакошвацца.
Дакастрычніцкі
прыметнік
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. Д. перыяд.
Дакаціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Коцячыся, дасягнуць якога-н. месца. Клубок дакаціўся да порога.

2. Пра гукі грому, гармат: данесціся, пачуцца. Здалёку дакаціўся грукат гармат.

3. пераноснае значэнне: Дайсці да непрыемнасцей. Д. да злачынства. || незакончанае трыванне: дакочвацца.
Дакаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Коцячы, перамясціць да якога-н. месца. Д. бочку да склепа. 1. Хутка даехаць куды-н. (размоўнае). За гадзіну дакацілі да горада. || незакончанае трыванне: дакочваць.
Дакінуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Кінуўшы, папасці ў якое-н. месца. Д. мяч да ворот. || незакончанае трыванне: дакідаць і дакідваць.
Даклад
назоўнік | мужчынскі род
1. Публічнае паведамленне — разгорнутае асвятленне якой-н. тэмы. Навуковы д. Абмеркаванне даклада.

2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах. Д. дырэктару.

3. Паведамленне кіраўніку аб прыходзе наведвальніка. Без дакладу не ўваходзіць. || прыметнік: дакладны. Дакладная запіска (дзелавая папера з кароткім выкладам сутнасці справы, якая патрабуе разгляду і рэагавання).
Даклад
назоўнік | мужчынскі род
Дадатковы матэрыял пры пашыве вопраткі, абутку (падкладка, гузікі і інш.).
Дакладны
прыметнік
1. Які адпавядае ісціне. Д. гадзіннік.

2. Поўнасцю адпаведны правілам, патрабаванням. Докладная копія. Д. пераклад.

3. Вычарпальны, не прыблізны. Д. ўлік. Д. адрас.

4. Пунктуальны. Д. выканаўца.

5. Меткі, накіраваны ў цэль. Д. стрэл. Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах. || назоўнік: дакладнасць.
Дакладчык
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які робіць даклад (у 1 знач.). || жаночы род: дакладчыца.
Дакласавы
прыметнік
Пра сацыяльны лад: першабытнаабшчынны, які існаваў да падзелу грамадства на класы. Дакласавае грамадства.
2009–2022. Беларусь, Менск.