РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 162
Даклікацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Клічучы, вымусіць адгукнуцца. Цяжка яго д.
Даклыпаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца. Ледзь даклыпаў да хаты.
Дакляраваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае і незакончанае трыванне
Паабяцаць (абяцаць) зрабіць што-н. Дакляраваў навастрыць сярпы. || незакончанае трыванне: дакляроўваць.
Дакончыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Давесці да канца, завяршыць пачатае. Д. крыць страху.

2. Дабіць, даканаць, прыкончыць (размоўнае). Д. параненага звера. || незакончанае трыванне: дакончваць.
Дакопкі
назоўнік
Завяршэнне ўборкі бульбы.
Дакор
назоўнік | мужчынскі род
Папрок, выказаны каму-н. за што-н. Выказаць д. за дрэнную работу.
Дакорлівы
прыметнік
Такі, што выражае дакор. Д. позірк. || назоўнік: дакорлівасць.
Дакоскі
назоўнік | размоўнае
Завяршэнне касьбы. Касцы справілі д.
Дакрануцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. да каго-чаго. Даткнуцца да каго-, чаго-н. Печ так нагрэлася, што не д.

2. (звычайна з адмоўем), да чаго. Паспытаць, паспрабаваць чаго-н. Вельмі спяшаліся, да пачастунку нават не дакрануліся. || незакончанае трыванне: дакранацца.
Дакрасаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Скончыць красаваць (пра збажыну). Дакрасавала жыта. || незакончанае трыванне: дакрасоўваць.
2009–2022. Беларусь, Менск.