РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 162
Дакучыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Надакучыць, абрыднуць. Летняя жара дакучыла падарожнікам.
Далажыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паведаміць каму-н. аб чым-н. Д. аб ходзе справы.

2. Паведаміць аб прыходзе наведвальніка. Далажыце пра мяне дырэктару. || незакончанае трыванне: дакладваць.
Далажыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці. Д. слоік варэннем. Д. яшчэ дзесятку. || незакончанае трыванне: дакладваць.
Далакоп
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які капае магілу на могільніку. Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі.
Даламіт
назоўнік | мужчынскі род
Мінерал шаравата-белага колеру, які складаецца з вуглякіслых солей кальцыю і магнію. || прыметнік: даламітавы. Даламітавыя залежы.
Даледніковы
прыметнік
Які папярэднічаў з'яўленню леднікоў. Д. перыяд.
Далей
прыслоўе
1. Выш. ст. да прыслоўе далёка (у 1 знач.). Бачыць вока далёка, а розум яшчэ д. (з народнай творчасці).

2. Працягваючы пачатае. Чытаць д.

3. На пэўнай адлегласці. Д., за жытам, пачынаецца бярэзнік. І гэтак далей (скарочана і т.д.) — ужыв. ў канцы пералічэння як напамінак аб тым, што пералічэнне можа быць працягнута.
Далейшы
прыметнік
1. Які з'яўляецца працягам папярэдняга; наступны. Далейшыя перагаворы.

2. далейшае, Будучае. У далейшым будзем рабіць інакш.
Далеч
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Далёкае месца. Не паеду ў такую д.

2. Невымерная прастора, бачная вачамі. Блакітная д. над галавой.
Далечыня (далячынь)
назоўнік | жаночы род
Тое, што і даль. Разгледзець далечыню (далячынь) у бінокль.
2009–2022. Беларусь, Менск.