РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 162
Давіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закончыць віццё чаго-н. Д. вяроўку. || незакончанае трыванне: давіваць.
Даводачны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Прызначаны для даводкі. Д. станок.
Даводзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. давесціся.

2. каму кім. Быць у роднасных адносінах з кім-н. Ён даводзіцца мне дзядзькам.
Даводка
назоўнік | жаночы род
Наданне вырабу дакладных памераў шляхам механічнай падгонкі, шліфоўкі. Д. дэталей.
Даволі
прыслоўе
1. (у спалучэнні з прым. або прыслоўе). У значнай ступені, у вялікай колькасці. Прыйшлося дабірацца д. доўга.

2. безасабовая форма: у знач. выказніка: Дастаткова, колькі трэба. У калгасе ўсяго д. З. безасабовая форма: з інфінітывам: або з Р. Хопіць, досыць, пара спыніць. Д. слоў, справа патрэбна!
Даволі-такі
прыслоўе
Да некаторай ступені, у пэўным сэнсе. Спектакль пакінуў д. сумнае ўражанне.
Давучыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Завяршыць сваю адукацыю, закончыць навучанне чаму-н. Вайна не дазволіла д.

2. да чаго. Правучыцца да якога-н. тэрміну. Д. да восьмага класа,

3. да чаго. Працяглай вучобай давесці сябе да якіх-н. непрыемных вынікаў (размоўнае). Давучыцца да прытуплення зроку. || незакончанае трыванне: давучвацца.
Давучыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Давесці навучанне каго-н. да канца. Д. сына. Д. урок.

2. Вывучыць што-н. поўнасцю або да якой-н. мяжы. Д. табліцу множання. Д. паэму да другога раздзела. || незакончанае трыванне: давучваць.
Давыбары
назоўнік
Дадатковыя выбары на вызваленыя, вакантный месцы. Д. дэпутатаў у Вярхоўны Савет.
Давыбраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дадаткова выбраць каго-н. куды-н. Д. дэпутата. || незакончанае трыванне: давыбіраць.
2009–2022. Беларусь, Менск.