РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЕВ ЕГ ЕД ЕЖ ЕЗ ЕК ЕЛ ЕН ЕП ЕР ЕС ЕЎ ЕХ
1
Ездавы
прыметнік
1. Які прызначаны для язды. Ездавыя сабакі.

2. ездавы: Салдат, які кіруе коннай запрэжкай.
Ездзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рухацца ў розных кірунках на якім-н. транспарце. Е. на трамваі. Е. на веласіпедзе.

2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы. Е. у госці.

3. Умець упраўляць якімі-н. сродкамі перамяшчэння. Е. на матацыкле.

4. Не мець устойлівасці, соўгацца па чым-н., перамяшчаючыся (размоўнае). Шкло ездзіць у аправе. Ездзіць з рогату (размоўнае) — вельмі смяяцца з чаго-н. || назоўнік: язда.
Езуіт
назоўнік | мужчынскі род
1. Манах — член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

2. пераноснае значэнне: Хітры, крывадушны, каварны чалавек. || жаночы род: езуітка. || прыметнік: езуіцкі. Е. ордэн.
Езуіцтва
назоўнік | ніякі род
Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягаення мэты. Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў.
2009–2019. Беларусь, Менск.