РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЕВ ЕГ ЕД ЕЖ ЕЗ ЕК ЕЛ ЕН ЕП ЕР ЕС ЕЎ ЕХ
1
Есаўл
назоўнік | мужчынскі род
У царскай арміі: казацкі афіцэрскі чын, роўны чыну капітана ў пяхоце, а таксама асоба, якая мела гэты чын. || прыметнік: есаульскі.
Есці
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. каго-што і без дапаўнення. Ужываць ежу. Е. яблыкі. Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка). Е. вачамі (пераноснае значэнне: пільна ўгладацца, не адрываючы позірку ; размоўнае жартаўлівае). Е. просіць (пра дзіравы абутак, якому патрэбны рамонт).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч. Наварыць е. Хацець е.

3. што. Разбураць хімічна, раз'ядаць. Іржа есць жалеза.

4. Выклікаць пякучы бол; (пра дым і пад.). Густы дым еў вочы.

5. пераноснае значэнне:. Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль). Сэрца маё есць туга.

6. пераноснае значэнне: Папракаць, назаляць, не даваць спакою (размоўнае). Кожны дзень грызуцна, ядуць адзін аднаго. Поедам есці (размоўнае неадабральнае) — бесперапынку папракаць. Пасаліўшы можна есці (размоўнае) — так сабе, не вельмі што. Есці, як не ў сябе (размоўнае) — прагна есці. Дарэмна хлеб есці (размоўнае неадабральнае) — бяздзейнічаць, гультаяваць. || закончанае трыванне: паесці і з'есці. || назоўнік: яда. У час яды.
2009–2019. Беларусь, Менск.