РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЕВ ЕГ ЕД ЕЖ ЕЗ ЕК ЕЛ ЕН ЕП ЕР ЕС ЕЎ ЕХ
1 2 3 4
Езуіт
назоўнік | мужчынскі род
1. Манах — член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

2. пераноснае значэнне: Хітры, крывадушны, каварны чалавек. || жаночы род: езуітка. || прыметнік: езуіцкі. Е. ордэн.
Езуіцтва
назоўнік | ніякі род
Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягаення мэты. Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў.
Екатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Голасна, працягла крычаць ад моцнага болю.

2. Скавытаць (пра жывёл). У будцы екатаў сабака. || назоўнік: екатанне.
Екцення
назоўнік | жаночы род
Шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя вернікаў.
Елачка
назоўнік | жаночы род
1. гл. ёлка.

2. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н. (звычайна ў форме тв. склону). Вышываць ёлачкай (у елачку). Падымацца на лыжах ёлачкай.
Елка
назоўнік | жаночы род
Хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай кронай. || памяншальная форма: елачка. || прыметнік: яловы.
Елкаваты
прыметнік
Крыху ёлкі, гаркаваты на смак. Пахла елкаватым салам. || назоўнік: елкаватасць.
Ельнік
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
1. Яловы лес. Каля ракі рос е.

2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы. Дарога ўслана ельнікам. || памяншальна-ласкальная форма: ельнічак. || прыметнік: ельнічны.
Енк
назоўнік | мужчынскі род
Працяглы жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам. Працяглы е. вырваўся з грудзей.
Енчыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Жаласна стагнаць ад болю, пакуты і пад. Хлопчык енчыў на ложку.

2. пераноснае значэнне: Назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. (размоўнае). || закончанае трыванне: выенчыць. || назоўнік: енчанне.
2009–2018. Беларусь, Менск.