РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Жарства
назоўнік | жаночы род
Буйны калючы пясок, дробныя каменьчыкі, якія ўтвараюцца ад разбурэння горных парод. || прыметнік: жарсцвяны.
Жарт
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што кажуць або робяць не ўсур'ёз, а для таго, каб павесяліцца. Без жартаў (усур'ёз). Сказаць жартам (прыслоўе). Не жарты (пра што-н. важнае). Не на ж. (вельмі сур'ёзна). Жарты на (у) бок (пераходзім да сур'ёзнай справы).

2. Кароткае апавяданне са смешным, забаўным зместам.

3. Невялікая камічная п'еса. П'еса-ж. у адной дзеі. || памяншальная форма: жарцік.
Жартаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. з кім і без дапаўнення. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі. Ж. з дзецьмі. Ж. з агнём (пераноснае значэнне: рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік).

2. з каго-чаго і без дапаўнення. Насміхацца. Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.

3. Весела вастрасловіць. Тонка ж.

4. Адносіцца да чаго-н. несур'ёзна, недаацэньваць каго-, чаго-н. Са здароўем нельга ж. || закончанае трыванне: пажартаваць. || назоўнік: жартаванне.
Жартам
прыслоўе
Пра тое, што гаворыцца несур'ёзна, жартоўна. Не прымай да сэрца, гэта сказана ж.
Жартаўнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які любіць жартаваць (у 1 і 3 знач.). || жаночы род: жартаўніца.
Жартачкі
назоўнік | размоўнае
Забаўная выхадка. Табе ўсё жартачкі. Кошцы ж., а мышцы смерць (прыказка). Не жартачкі (размоўнае) — ужыв. пры размове аб сур'ёзнай справе.
Жартоўны
прыметнік
Вясёлы, забаўны, які мае характар жарту. Жартоўныя частушкі. || назоўнік: жартоўнасць.
Жарыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Моцна прыпякаць. Нясцерпна жарыла сонца.

2. Рабіць што-н. з азартам. Ж. польку. Ж. у карты.
Жарэбная
прыметнік
Пра кабылу і самак некаторых іншых капытных (асліцу, ласіху, вярблюдзіцу): цяжарная. || назоўнік: жарэбнасць.
Жатны
прыметнік | размоўнае
Які служыць для жніва. Жатная тэхніка.
2009–2019. Беларусь, Менск.