РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Жаноцкі
прыметнік
Уласцівы жанчыне; мяккі, пяшчотны, прывабны. Жаноцкае хараство. || назоўнік: жаноцкасць.
Жаночы
прыметнік
1. гл. жанчына.

2. Уласцівы жанчыне, такі, як у жанчыны. Жаночая ласка. Ж. характар.

3. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу. Жаночая палавая клетка.
Жанр
назоўнік | мужчынскі род
1. Род твораў у галіне якога-н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі. Лірычны ж. Ж. ваеннага рамана.

2. Жывапіс на бытавыя тэмы (спецыяльны тэрмін). Пейзаж і ж.

3. пераноснае значэнне: Манера, стыль. Спектакль у новым жанры. || прыметнік: жанравы.
Жанрыст
назоўнік | мужчынскі род
Мастак, спецыяліст па жанру (у 2 знач.).
Жанчына
назоўнік | жаночы род
1. Асоба, па полу супрацытеглая мужчыну. Ж. сярэдніх гадоў.

2. Жонка (размоўнае). Вы не сустрэлі маёй жанчыны? || прыметнік: жаночы. Ж. пол.
Жанчыналюб
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які любіць заляцацца да жанчын.
Жанчыналюбства
назоўнік | ніякі род
Празмернае заляцанне да жанчын.
Жанчынаненавіснік
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Той, хто пазбягае, ненавідзіць жанчын. || прыметнік: жанчынаненавісніцкі. || назоўнік: жанчынаненавісніцтва.
Жанчынападобны
прыметнік
Падобны знешнім выглядам на жанчыну. Ж. мужчына.
Жар
назоўнік | мужчынскі род
1. Гарачае вуголле без полымя. Падгарнуць жару над скавараду.

2. Моцна нагрэтае паветра, спёка. З кухні дыхнула жарам.

3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (размоўнае). Хпопчык захварэў, яго цельца спальваў моцны ж. Бегчы, як жару ўхапіўшы (размоўнае) — вельмі хутка імчацца. Чужымі рукамі жар заграбаць (размоўнае неадабральнае) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя. Даць (задаць) жару (размоўнае) — моцна адчытаць каго-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.