РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1
Жвавасць
назоўнік | жаночы род
Рухавасць, ажыўленасць.
Жвавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца больш жвавым, ажыўленым.
Жвавы
прыметнік
1. Поўны жыццёвых сіл, рухавы. Жвавае дзіця.

2. Бойкі, ажыўлены (пра гутарку). Жвавая гамонка.

3. Лёгкі ў рухах, шпаркі. Ж. сабака. Жвавыя коні.

4. Быстры, шустры, кемлівы. Ж. хлопец.
Жвачка
назоўнік | жаночы род
1. Паўгорнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама гэта ежа. Жаваць жвачку.

2. Жавальная рызінка (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Нуднае, доўгае паўтарэнне аднаго і таго ж (размоўнае пагардлівае). Перажоўванне абрыдлай жвачкі.
Жвачны
прыметнік
Які жуе жвачку. Жвачныя жывёлы.
Жвір
назоўнік | мужчынскі род
Асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых, дарожных работах. || прыметнік: жвіровы.
Жвірынка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Крупінка жвіру.
Жвірысты
прыметнік
З вялікай колькасцю жвіру. Ж. грунт. || назоўнік жвірыстасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.