РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1
Жменя
назоўнік | жаночы род
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н. Зачэрпаць жменяй.

2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку. Ж. мукі.

3.перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н. Ж. свечак. Ж. сена. || памяншальная форма: жменька. Засталася ж. байцоў. Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.
Жмінда
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | пагардлівае
Вельмі скупы чалавек, скнара.
Жмуры
назоўнік
Гульня, у якой адзін з удзельнікаў з завязанымі вачамі ловіць астатніх. Гуляць у жмуркі (размоўнае неадабральнае) — хітраваць, утойваць што-н. ад каго-н.
Жмурыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прыплюшчваць вочы на яркім святле. Дзіця на сонцы жмурыцца. || закончанае трыванне: зажмурыцца.
Жмурыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы. Ж. вочы ад яркага святла. || закончанае трыванне: зажмурыць.
Жмут
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі скрутак чаго-н. Ж. дроту. Ж. вяровак. || памяншальная форма: жмуток.
2009–2019. Беларусь, Менск.