РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2
Жоўкнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца жоўтым, жаўцець. Жоўкнуць на асіне лісточкі. || закончанае трыванне: зжоўкнуць і пажоўкнуць.
Жоўта
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр. жоўтавалосы, жоўтагаловы.
Жоўты
прыметнік
1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўгка. Жоўтая фарба. Жоўтая ліхаманка (вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах).

2. пераноснае значэнне: Згодніцкі, прадажны. Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў. Жоўтая лілія.
Жоўць
назоўнік | жаночы род
1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. пераноснае значэнне: Злосць, разцражненне. У яе словах многа жоўці. || прыметнік: жоўцевы.
2009–2019. Беларусь, Менск.