РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7
Жываглот
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Бязлітасны і жорсткі чалавек, здатны прыцясняць людзей і нажывацца за іх кошт. || жаночы род: жываглотка. || прыметнік: жываглоцкі.
Жывадзёр
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Той, хто забівае і здымае скуру з забітай жывёлы.

2. Жорсткі бязлітасны чалавек. || жаночы род: жывадзёрка. || прыметнік: жывадзёрскі.
Жывакост
назоўнік | мужчынскі род
Высокая травяністая расліна сямейства бурачнікавых, з вялікім лісцем і жоўгымі або блакітнымі кветкамі, якая расце па сырых канавах, берагах рэк. || прыметнік: жывакоставы.
Жывапіс
назоўнік | мужчынскі род
1. Від выяўленчага мастацтва, звязаны з адлюстраваннем прадметаў і з'яў рэальнага свету пры дапамозе фарбаў. Школа жывапісу.

2. зборны назоўнік: Творы гэтага віду мастацтва. Станковы ж. || прыметнік: жывапісны. Жывапісная майстэрня.
Жывапісец
назоўнік | мужчынскі род
Мастак, які займаецца жывапісам.
Жывапісны
прыметнік
1. гл. жывапіс.

2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе. Ж. куток Белай Русі.

3. пераноснае значэнне: Вобразны, яркі, выразны. Жывапіснае апавяданне. || назоўнік: жывапіснасць.
Жывародзячы
прыметнік
Які дае патомства ў выглядзе жывых дзіцянят. Жывародзячая яшчарка.
Жыварыбны
прыметнік
Прызначаны для трымання або перавозкі жывой рыбы. Ж. садок. Жыварыбнае судна.
Жывасілам
прыслоўе
Сілком, гвалтоўна. Забралі ж. і павезлі.
Жыватворны
назоўнік | жаночы род | высокае
Які дае жыццё, ажыўляе, умацоўвае сілы, энергію, дабратворны. Жыватворная сіла вясны. Ж. клімат. || назоўнік: жыватворнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.