РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2
Жэлацін (жэлаціна)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваюцца ў кулінарыі, фатаграфіі і пад.). || прыметнік: жэлацінавы.
Жэле
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Салодкая студзяністая страва, прыгатаваная з жэлаціну, фруктовых і ягадных сокаў, малака і пад.

2. Студзяністая маса, якая атрымліваецца пры працяглай варцы мяса, рыбы, касцей. || прыметнік: жэлейны.
Жэмчуг
назоўнік | мужчынскі род
Цвёрдае рэчыва, якое здабываецца з ракавін некаторых малюскаў і мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага (радзей чорнага) колеру, ужыв. як каштоўнае ўпрыгожанне. Нітка жэмчугу. || прыметнік: жамчужны. Ж. промысел. Ж. пояс. Жамчужныя зубы (пераноснае значэнне: з белізной, як жэмчуг).
Жэньшэнь
назоўнік | мужчынскі род
Далёкаўсходняя травяністая расліна сямейства араліевых, корань якой выкарыстоўваецца як лекавы і танізуючы сродак. Ж. — корань жыцця. || прыметнік: жэньшэневы.
Жэрабя
назоўнік | ніякі род
1. Умоўны знак, дробная рэч і пад., што выцягваецца наўгад з шэрагу такіх жа прадметаў пры вызначэнні права на што-н., якой-н. чарговасці і пад. Цягнуць ж.

2. пераноснае значэнне: Лёс, доля.
Жэрах
назоўнік | мужчынскі род
Прэснаводная драпежная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.
Жэрдка
назоўнік | жаночы род
Шост з доўгага тонкага ствала дрэва, ачышчанага ад галля. || зборны назоўнік: жэрдзе. || памяншальная форма: жэрдачка. || прыметнік: жардзяны.
Жэрці
дзеяслоў | размоўнае | грубае | незакончанае трыванне
Тое, што і жраць. || закончанае трыванне: зжэрці.
Жэст
назоўнік | мужчынскі род
1. Рух рукі, галавы, які абазначае што-н. або суправаджае размову. Энергічны ж. Мова жэстаў.

2. пераноснае значэнне: Які-н. наўмысны, разлічаны на знешні эфект. Зрабіць высакародны ж. Гэта ўсяго толькі ж.
Жэстыкуляваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць жэсты (у 1 знач.). Ж. мтіцэйскім жэзлам. || назоўнік: жэстыкуляванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.