РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 30
Жмурыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прыплюшчваць вочы на яркім святле. Дзіця на сонцы жмурыцца. || закончанае трыванне: зажмурыцца.
Жмурыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Сціскаючы павекі, прыплюшчваць вочы. Ж. вочы ад яркага святла. || закончанае трыванне: зажмурыць.
Жмут
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі скрутак чаго-н. Ж. дроту. Ж. вяровак. || памяншальная форма: жмуток.
Жнейка
назоўнік | жаночы род
1. гл. жнец.

2. Тое, што і жняярка.
Жнец
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто жне ўручную, сярпом. || жаночы род: жняя і жнейка. || прыметнік: жняцоўскі.
Жнівень
назоўнік | мужчынскі род
Восьмы, апошні летні месяц каляндарнага года. || прыметнік: жнівеньскі.
Жніво (жніва)
назоўнік | ніякі род
1. Уборка збожжавых культур сярпамі або ўборачнай тэхнікай.

2. Час такой уборкі. Ж. ў разгары.

3. Сабраны ў такі час ураджай хлеба. || прыметнік: жніўны. Жніўныя песні.
Жняярка
назоўнік | жаночы род
Жатная машына.
Жолаб
назоўнік | мужчынскі род
1. Прадаўгаватае выдзеўбанае ў бервяне паглыбленне, а таксама прыстасаванне з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-н.

2. Кармушка для жывёлы. || памяншальная форма: жалабок. || прыметнік: жалабовы і жолабны.
Жолуд
назоўнік | мужчынскі род
Плод дуба. || прыметнік: жалудовы. Жалудовая шкарлупіна.
2009–2019. Беларусь, Менск.