РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 30
Жолудзі
назоўнік | размоўнае
Картачная чорная масць у выглядзе трылісніку.
Жонка
назоўнік | жаночы род
Замужняя жанчына (у адносінах да свайго мужа). У добрага мужыка — добрая ж. (прыказка). || памяншальная форма: жоначка. || прыметнік: жончын.
Жор
назоўнік | мужчынскі род
Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду. Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.
Жораў
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Тое, што і журавель.
Жорны
назоўнік
Ручны млын з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку. || прыметнік: жарнавы.
Жорсты
прыметнік
1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны. Ж. чалавек. Жорсткая расправа.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру. Жорсткая барацьба. Жорсткія баі.

3. пераноснае значэнне: Строп, такі, які не дапускае выключэнняў. Ж. рэжым. Жорсткія ўмовы.

4. Пра ваду: насычаны солямі вапны, не мяккі. || назоўнік: жорсткасць.
Жоуць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Жоўтая фарба. Цынкавая ж.
Жоўклы
прыметнік
Пажаўцелы, жоўты. Ж. ліст.
Жоўкнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца жоўтым, жаўцець. Жоўкнуць на асіне лісточкі. || закончанае трыванне: зжоўкнуць і пажоўкнуць.
Жоўта
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр. жоўтавалосы, жоўтагаловы.
2009–2019. Беларусь, Менск.