РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жоўты
прыметнік
1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўгка. Жоўтая фарба. Жоўтая ліхаманка (вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах).

2. пераноснае значэнне: Згодніцкі, прадажны. Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў. Жоўтая лілія.
Жоўць
назоўнік | жаночы род
1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. пераноснае значэнне: Злосць, разцражненне. У яе словах многа жоўці. || прыметнік: жоўцевы.
Жраць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прагна есці (пра жывёл; пра чалавека — грубае; размоўнае). || закончанае трыванне: сажраць.
Жрэц
назоўнік | мужчынскі род
1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння.

2. пераноснае значэнне, чаго. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-н. (навуцы, мастацтву і пад.). Жрацы мастацтва. || жаночы род: жрыца. || прыметнік: жрэцкі.
Жрэцтва
назоўнік | ніякі род
1. Заняткі, абавязкі жраца.

2. зборны назоўнік: Саслоўе жрацоў.
Жуда
назоўнік | жаночы род
Тое, што і жудасць.
Жудасны
прыметнік
1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага. Ж. сон. Жудасныя думкі.

2. пераноснае значэнне: Надзвычай вялікі, вельмі моцны. Жудасная эксплуатацня. || назоўнік: жудаснасць.
Жудасць
назоўнік | жаночы род
Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды. Ж. напала на чалавека.
Жужаль
назоўнік | мужчынскі род | абласное
1. Шлак.

2. Гразевая або гнаявая жыжка.
Жужальцы
назоўнік
Вырасты, якія замяняюць заднія або пярэднія крылы ў некаторых насякомых.
2009–2019. Беларусь, Менск.