РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жужань
назоўнік | мужчынскі род
Драпежны начны жук (шкоднік азімых).
Жуір
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які жуіруе, жыве ўцехай, асалодай. || прыметнік: жуірскі.
Жуіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Жыць толькі асалодамі, уцехамі, весці разгульнае жыццё.
Жук
назоўнік | мужчынскі род
1. Насякомае з жорсткім надкрыллем. Майскі ж. Ж.-гнаявік.

2. пераноснае значэнне: Хітры пранырлівы чалавек (размоўнае). || памяншальная форма: жучок.
Жулік
назоўнік | ніякі род
Злодзей, які займаецца дробнымі кражамі, ашуканец. || зборны назоўнік: жуллё.
Жулікаваты
прыметнік
1. Схільны жульнічаць, махляваць. Ж. чалавек.

2. Уласцівы жуліку, падазроны. Ж. выгляд. || назоўнік: жулікаватасць.
Жульніцтва
назоўнік | ніякі род
Занятак жуліка, ашуканства, махлярства. || прыметнік: жульніцкі.
Жульнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Карыстацца жульніцкімі прыёмамі, махляваць, ашукваць. Ж. у гульні. || закончанае трыванне: зжульнічаць. || назоўнік: жульнічанне.
Жупан
назоўнік | мужчынскі род
Даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна. || прыметнік: жупанны.
Жупел
назоўнік | мужчынскі род
1. Гарачая смала, падрыхтаваная нібыта ў пекле для пакарання грэшнікаў (устарэлае).

2. пераноснае значэнне: Нешта страшнае, агіднае; пужала. Быць жупелам для каго-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.