РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жур
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Негусты аўсяны кісель.
Журавель
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай шыяй. Шэры ж. || прыметнік: жураўліны. Жураўлінае курлыканне.
Журавель
назоўнік | мужчынскі род
Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага нятоўстага бервяна, якое служыць рычагом.
Журавіны
назоўнік | жаночы род
Ягадная вечназялёная расліна, што расце на мохавых балотах, а таксама ягады гэтай расліны. || прыметнік: журавінавы і журавінны.
Жураўляня (жураўлянё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня жураўля1.
Журба
назоўнік | жаночы род
Пачуццё смутку, суму, тугі, душэўнай прыгнечанасці.
Журбота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і журба.
Журботны
прыметнік
1. Ахоплены журбою, оўмны, маркотны. Журботная песня. Журботныя вочы.

2. Які выклікае журбу, сум (пра час, выгляд чаго-н. і пад.). Журботная цішыня балот. || назоўнік: журботнасць.
Журлівы
прыметнік
Сумны, маркотны. Журлівая песня. || назоўнік: журлівасць.
Журнал
назоўнік | мужчынскі род
Школьная кніга для рэгістрацыі прысутнасці вучняў на занятках, бягучага ўліку адказаў вучняў і запісу пройдзенага за дзень матэрыялу па адпаведных предметах праграмы. Класны ж. (для ўліку паспяховасці вучняў). || прыметнік: журнальны. Ж. запіс.
2009–2019. Беларусь, Менск.