РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Журналіст
назоўнік | жаночы род
Літаратурны работнік, які займаецца журналістыкай. || жаночы род: журналістка. || прыметнік: журналісцкі.
Журналістыка
назоўнік | жаночы род
1.Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні. Займацца журналістыкай.

2. зборны назоўнік: Перыядычныя выданні. Беларуская ж.
Журчаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра ваду: пераліваючыся, ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі. Пад гарой журчаў ручаёк.

2. пераноснае значэнне: Аднастайна, спакойна гучаць (пра гутарку). || назоўнік: журчанне.
Журы
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | зборны назоўнік
Група спецыялістаў, якая прысуджае ўзнагароды і прэміі на конкурсах, выстаўках, спаборніцгвах. Ж. балетнага конкурсу. Судзейскае ж. (па спартыўных спаборніцтвах).
Журыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Знаходзіцца ў стане журбы, маркоціцца. Не журыся, сынку.
Жухлы
прыметнік
Такі, што страціў свежасць, няяркі, пацямнелы (пра фарбы, траву, лісце і пад.). || назоўнік: жухласць.
Жухнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Траціць свежасць колеру, станавіцца цьмяным. Фарбы ад часу жухнуць. || закончанае трыванне: зжухнуць і пажухнуць.
Жучок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. жук.

2. Самаробная электрычная пробка (размоўнае).
Жываглот
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Бязлітасны і жорсткі чалавек, здатны прыцясняць людзей і нажывацца за іх кошт. || жаночы род: жываглотка. || прыметнік: жываглоцкі.
Жывадзёр
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Той, хто забівае і здымае скуру з забітай жывёлы.

2. Жорсткі бязлітасны чалавек. || жаночы род: жывадзёрка. || прыметнік: жывадзёрскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.