РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жылісты
прыметнік
1. З выгнутымі жыламі, вялікай колькасцю сухажылля. Жылістае мяса.

2. Мускулісты, сухарлявы (пра чалавека, часткі яго цела). Жылістыя рукі.

3. Дужы, вынослівы (размоўнае). || назоўнік: жылістасць.
Жылка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і жыла (у 1 знач.).

2. Тонкая ніцепадобная праслойка ў горнай пародзе, дрэве, якая вылучаецца колерам. Белы мармур з шэрымі жылкамі.

3. Ніцепадобнае патаўшчэнне ў лістах раслін і крылах насякомых. || памяншальная форма: жылачка. || прыметнік: жылачны.
Жылка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Схільнасць, здольнасць да якой-н. дзейнасці. Арганізатарская ж.
Жыллё
назоўнік | ніякі род
1. Населенае месца; месца, дзе жывуць людзі. Недалёка ад жылля.

2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто-н. жыве. Атрымаць ж. Будаваць ж. || прыметнік: жыллёвы. Жыллёвыя ўмовы.
Жылплошча
назоўнік | жаночы род
Жылая плошча, памяшканне для жылля. Рост жылплошчы ў пасёлку.
Жылы
прыметнік
1. Прызначаны для жылля. Жылыя будынкі. Будаўніцтва жылых дамоў.

2. Заняты пад жыллё. Жылое памяшканне.
Жым
назоўнік | мужчынскі род
У цяжкай атлетыцы: падняцце штангі на грудзі, а потым над галавой да поўнага выпрамлення рук.
Жыраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Карміцца, нагульваць тлушч (пра звяроў, птушак, рыбу).

2. Разрастацца ў ствол замест плоданашэння (пра расліны). || назоўнік: жыраванне, жыроўка і жыр.
Жырандоль
назоўнік | жаночы род
1. Фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.

2. Фантан з некалькімі струменямі.
Жырафа
назоўнік | жаночы род
Афрыканская жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі. || прыметнік: жырафавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.