РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жыроўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Дакумент, па якім робіцца аплата, разлік за карыстанне чым-н. || прыметнік: жыровачны.
Жыта
назоўнік | ніякі род
1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на выпечку хлеба. Ж. красуе.

2. Зерне гэтай расліны. Ссыпаць ж. ў мяшкі. || памяншальная форма: жытцо. || прыметнік: жытні і жытнёвы.
Жытніца
назоўнік | жаночы род
Багатая хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.
Жытнішча
назоўнік | ніякі род
1. Поле, з якога сабралі жыта або на якім папярэдняй культурай было жыта.

2. Іржышча на жытнім полі. Зямля шчацінілася леташнім жытнішчам.
Жытняк
назоўнік | мужчынскі род
Шматгадовая кармавая травяністая расліна сямейства злакавых. Ж. разросся на палетках. || прыметнік: жытняковы.
Жыўленне
назоўнік | ніякі род
1. Засваенне арганізмам пажыўных рэчываў, неабходных для існавання.

2. Харчаванне, характар і якасць ежы, якой жывіцца арганізм.
Жыўнасць
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік
Усякія дробныя жывыя істоты, а таксама дробная свойская жывёла. Хатняя ж.: куры, парасяты, козы і трусы.
Жыўцом
прыслоўе | размоўнае
1. У жывым стане, жывым. Узяць ваўка ж.

2. Сілай, жывасілам. Вырваць дрэўца ж. Жыўцом з'есці (праглынуць) (размоўнае) — настырна дапякаць, каб пазбавгцца ад каго-н.
Жыўчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Жывы, рухавы чалавек (размоўнае).

2. Прыкметнае для вока біццё артэрыі (пераважна на скроні) (размоўнае).

3. Мужчынская палавая клетка, сперматазоід (спецыяльны тэрмін).
Жыхар
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто жыве дзе-н., насельнік. Жыхары Беларусі.

2. Той, хто жыве ў памяшканні, жылец. Ж. з пятой кватэры. || жаночы род: жыхарка. || прыметнік: жыхарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.