РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жыхарства
назоўнік | ніякі род
1. Пражыванне ў якім-н. месцы. Месца пастояннага жыхарства.

2. зборны назоўнік: Жыхары, насельніцтва. Ж. нашай вёскі.
Жыціе
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Жыццеапісанне святых. Жыціі святых. || прыметнік: жыційны. Жыційная літаратура.
Жыцца
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
1. з прыслоўе Пра наяўнасць тых або іншых умоў жыцця. Добра яму жывецца.

2. з адмоўем. Няма жадання або не падабаецца дзе-н. жыць. Не жывецца мне без сына. Не жывецца бацьку ў новай хаце.
Жыцце
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да жыцця (у 1 знач.), напр. жыццепадобны; 2) які мае адносіны да жыцця (у 2 знач.), да існавання, напр. жыцценебяспечны, жыццеўстойлівасць, жыццеўстойлівы; 3) які мае адносіны да жыцця (у 3 знач.), да жыццёвага шляху, напр. жыццеадлюстраванне; 4) які мае адносіны да жыцця (у 4 знач.), напр. жыццесцвярджальны; 5) які мае адносіны да жыцця (у 5 знач.), да рэчаіснасці, напр. жыццеразуменне, жыццеўладкаванне.
Жыццеадчуванне
назоўнік | ніякі род
Успрыманне жыцця, навакольнай рэчаіснасці. Радаснае ж.
Жыццезабеспячэнне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Забеспячэнне захавання і нармальнага праходжання жыцця. Ж. ў экстрэмальных умовах. Сістэма жыццезабеспячэння.
Жыццеразуменне
назоўнік | ніякі род
Погляды, якія вызначаюць адносіны да жыцця, да ўсяго навакольнага.
Жыццесцвярджальны
прыметнік
Прасякнуты бадзёрасцю, аптымістычнымі адносінамі да жыцця. Жыццесцвярджальнае мастацтва. || назоўнік: жыццесцвярджальнасць.
Жыццё
назоўнік | ніякі род
1. Сукупнасць з'яў, якія адбываюцца ў арганізмах, асобая форма існавання і руху матэрыі, якая ўзнікла на пэўным этапе яе развіцця. Узнікненне жыцця на Зямлі. Ж. раслін. Законы жыцця.

2. Фізіялагічнае існаванне чалавека, раслін, усяго жывога. Чалавек нараджаецца для жыцця (прыказка). Даць каму-н. ж. (нарадзіць каго-н.; высокае). Дараваць ж. (памілаваць). Кончыць ж. (памерці). Паміж жыццём і смерцю (знаходзіцца ў вельмі небяспечным стане). Пытанне жыцця або смерці (пра што-н. вельмі важнае, рашаючае). Не на ж., а на смерць (змагацца, біцца і пад. — не шкадуючы жыцця). Аддаць ж. за каго-, што-н. (памерці, ахвяраваць сабой). Паплаціцца жыццём (запнуць).

3. Час такога існавання ад яго ўзнікнення да канца, а таксама ў які-н. яго перыяд. Кароткае ж. Духоўнае ж. Пад канец жыцця. Ж. пражыць — не поле перайсці (прыказка).

4. Дзейнасць грамадства і чалавека ў розных праявах. Грамадскае ж. Вясковае ж. Духоўнае ж.

5. Навакольная рэчаіснасць. Сувязь навукі з жыццём. Правесці прапанову ў ж.

6. Ажыўленне, праяўленне дзейнасці, энергіі. На вуліцы чулася ж. 0 Не ад добрага жыцця — з гора, з бяды, не па сваей ахвоце. Пуцёўка ў жыццё — веды, навыкі і пад., якія даюць магчымасць займацца працоўнай дзейнасцю. || прыметнік: жыццёвы.
Жыццёвы
прыметнік
1. гл. жыццё.

2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для людзей. Жыццёвыя прапановы. Жыццёвыя інтарэсы.

3. Узяты з жыцця, праўдападобны. Ж. вобраз. Жыццёвая сітуацыя. || назоўнік: жыццёвасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.