РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Жыцця
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «жыцце...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. жыццядзейны, жыццяздольны, жыццялюб, жыццялюбства, жыццярадасны.
Жыццядзейны
прыметнік
1. Здольны выконваць жыццёвыя функцыі. Ж. орган.

2. пераноснае значэнне: Дзейны, энергічны. Ж. разум. || назоўнік: жыццядзейнасць.
Жыццяздольны
прыметнік
Здольны існаваць і развівацца, падтрымліваць і захоўваць жыццё. Ж. арганізм. Ж калектыў. || назоўнік: жыццяздольнасць.
Жыццялюб
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто любіць жыццё. Гэта быў сапраўдны ж.
Жыццяпіс
назоўнік | мужчынскі род
Апісанне чыйго-н. жыцця, біяірафія. Кароткі ж.
Жыццярадасны
прыметнік
Які радуецца жыццю, не ведае тугі. Ж. чалавек. Жыццярадасная натура. || назоўнік: жыццярадаснасць.
Жыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць жывым, існаваць, знаходзіцца ў працэсе жыцця. Доўга ж. Расліны не могуць ж. у цемнаце. Ж. душа ў душу. Ж. як кот з сабакам (не мірыцца). Хто для людзей жыве, той не старэе (з народнай творчасці).

2. пераноснае значэнне, чым і без дапаўнення. Быць ажыўленым, абуджаным чым-н., поўным руху. Дорога дзень і ноч жыла.

3. Пра думкі, пачуцці: быць. У народзе жыве ўпэўненасць у перамозе справядлівасці.

4. Знаходзіцца, пражываць дзе-н., сярод каго-н. Ж. у Мінску.

5. чым, з чаго і на чым. Падтрымліваць сваё існаванне чым-н., знаходзіцца ў тых або іншых умовах. Ж. сваёй працай. Ж. з агарода.

6. пераноснае значэнне, кім-чым. Быць захопленым, занятым кім-, чым-н. Ж. надзеяй. Ж. тэатрам. Ж. дзецьмі.

7. кім і з прыслоўе Весці які-н. спосаб жыцця. Ж. богата. Ж. весела. Ж. бабылём.

8. Быць у якіх-н. адносінах з кім-н. Ж. дружна з суседзямі.

9. Знаходзіцца ў інтымных адносінах з кім-н. (размоўнае). Ж. з чужой жонкай. Няхай жыве! — пажаданне поспеху, росквіту. (Сам) бог жыве (размоўнае) — пра добрый ўмовы жыцця, працы. Загадаў доўга жыць — памёр. Жыць з мазаля (размоўнае) — жыць сваёй працай. Жыць чужым розумам — прытрымлівацца чужой думкі, не маючы сваёй. Жыць як набяжыць (прымаўка, размоўнае) — жыць так, як абставіны дыктуюць. У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка, іранічны сэнс) — пра жьіццё не па кішэні.
Жэлацін (жэлаціна)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваюцца ў кулінарыі, фатаграфіі і пад.). || прыметнік: жэлацінавы.
Жэле
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Салодкая студзяністая страва, прыгатаваная з жэлаціну, фруктовых і ягадных сокаў, малака і пад.

2. Студзяністая маса, якая атрымліваецца пры працяглай варцы мяса, рыбы, касцей. || прыметнік: жэлейны.
Жэмчуг
назоўнік | мужчынскі род
Цвёрдае рэчыва, якое здабываецца з ракавін некаторых малюскаў і мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага (радзей чорнага) колеру, ужыв. як каштоўнае ўпрыгожанне. Нітка жэмчугу. || прыметнік: жамчужны. Ж. промысел. Ж. пояс. Жамчужныя зубы (пераноснае значэнне: з белізной, як жэмчуг).
2009–2019. Беларусь, Менск.