РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 30
Жалюзі
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Сонцазасцерагальныя шторы з нахільна ўмацаваных пласцінак на шнурах. || прыметнік: жалюзійны.
Жалязка
назоўнік | ніякі род | размоўнае
1. Лязо гэбля, фуганка і пад.

2. Прас, які награваюць на агні.
Жалязняк
назоўнік | мужчынскі род
Жалезная руда (толькі ў спалучэнні з прыметнікам). Магнітны ж. Буры ж.
Жалязняк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Лапата, рыдлёўка. Агарод ускапалі жалезняком.
Жалязяка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Кавалак жалеза, жалезіна.
Жамерыны
назоўнік
Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н. Канапляныя ж.
Жамчужна (жамчужна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. жамчужны (у 2 знач.), з бліскуча-белым адценнем, напр. жамчужнабелы.
Жамчужніца
назоўнік | жаночы род
Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг. Морская ж.
Жамчужны
прыметнік
1. гл. жэмчуг.

2. Чыста-белы з бляскам, які нагадвае жэмчуг. Жамчужнае ззянне. Жамчужныя зубы.
Жамчужына
назоўнік | жаночы род
1. Асобнае зерне жэмчугу.

2. пераноснае значэнне, чаго або якая. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне (высокае). Нарач — ж. беларускай зямлі.
2009–2019. Беларусь, Менск.