РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 30
Жанаты
прыметнік
Пра мужчыну, а таксама,, пра мужа і жонку, якія ўступілі ў шлюб. Жанатыя людзі.
Жанглёр
назоўнік | мужчынскі род
Цыркавы акцёр, які займаецца жангліраваннем. || жаночы род: жанглёрка. || прыметнік: жанглёрскі.
Жангліраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Спрытна падкідваць і лавіць некалькі прадметаў адначасова. Ж. талеркамі.

2. пераноснае значэнне: Спрытна, але адвольна абыходзіцца (з фактамі, словамі і пад.). Ж. цытатамі, лічбамі. || назоўнік: жанглёрства і жангліраванне.
Жандар
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які служыць у жандармерыі (пераноснае значэнне: краіна, урад якой душыць вызваленчы рух у іншых краінах). || прыметнік: жандарскі.
Жандармерыя
назоўнік | жаночы род
1. У некаторых краінах; асобае паліцэйскае войска для палітычнай аховы і вышуку, для барацьбы з вызваленчым рухам.

2. зборны назоўнік: Жандары.
Жаніх
назоўнік | мужчынскі род
Мужчына, які мае намер жаніцца. У яго сын ужо ж. || памяншальная форма: жанішок. || прыметнік: жаніхоўскі. Ж. выгляд (шчаслівы).
Жаніхацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць жаніхом, паводзіць сябе як жаніх.
Жаніцца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Пра мужчыну: уступіць (уступаць) у шлюб. Сын жэніцца.

2. (адз. л. не ўжыв.). Уступіць (уступаць) у шлюб. Сусед з суседкай жэняцца. Пакуль жаніцца, загаіцца (размоўнае жартаўлівае) — да вяселля зажыве. || закончанае трыванне: ажаніцца і пажаніцца. Сын сёлета ажаніўся. Вырашылі п. || назоўнік: жаніцьба.
Жаніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Шлюбам злучаць у пару для сямейнага жыцця (пра мужчыну). Ж. сына. Без мяне мяне жанілі (прыказка пра чалавека, якога ўцягнулі ў што-н. без яго ведама). || закончанае трыванне: ажаніць.
Жанкі
назоўнік
Жанчыны. Пара, ж., дадому ісці!
2009–2019. Беларусь, Менск.