РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 30
Жар-птушка
назоўнік | жаночы род
Казачная птушка незвычайнай прыгажосці з яркім агністым пер'ем. Знайсці пяро жарптушкі.
Жараб'ёўка
назоўнік | жаночы род
Вызначэнне чаго-н. пры дапамозе кідання жэрабя. Прайсці жараб'ёўку. || прыметнік: жараб'ёвачны.
Жарабенне
назоўнік | ніякі род
Роды ў кабылы, асліцы, вярблюдзіцы. Кабыла на жарабенні.
Жарабец
назоўнік | мужчынскі род
Конь-самец. || памяншальна-ласкальная форма: жарабок.
Жарабіца
назоўнік | жаночы род
Жаробка; маладая кабыла.
Жарабіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Нараджаць дзіцяня (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу). || закончанае трыванне: ажарабіцца.
Жарабок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. жарабец.

2. Шкурка жарабяці-неданоска, а таксама жарабяці-сысунка. || прыметнік: жарабковы.
Жарабя (жарабё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня каня. || прыметнік: жарабячы.
Жарабяціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Мяса жарабя як прадукт харчавання.
Жаравы
прыметнік
Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.). Ж. прас.
2009–2019. Беларусь, Менск.