РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2
Зігзаг
назоўнік | мужчынскі род
Ламаная лінія. Зігзагі маланкі. Чарціць зігзагі.
Зігзагападобны
прыметнік
У выглядзе зігзагаў. Зігзагападобныя рухі. || назоўнік: зігзагападобнасць.
Зіма
назоўнік | жаночы род
Самая халодная пара года паміж восенню і вясной. Снежная з. Рыхтавацца да зімы. || прыметнік: зімовы і зімні.
Зімаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праводзіць дзе-н. зіму, жыць дзе-н. зімой. З. на палярнай станцыі. || закончанае трыванне: перазімаваць і празімаваць. || назоўнік: зімоўка. || прыметнік: зімавальны. Зімавальная сажалка (сажалка, у якой зімуе рыба).
Зімародак
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая птушка, роднасная ўдоду, з доўгай прамой дзюбай і вялікай галавой на кароткай шыі. (зімой купаецца ў снезе). || прыметнік: зімародкавы. Сямейства зімародкавых (назоўнік).
Зімаўстойлівы
прыметнік
Здольны пераносіць зімовыя халады (пра расліны). Зімаўстойлівыя гатункі сліў. || назоўнік: зімаўстойлівасць.
Зімнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Дарога, пракладзеная прама па снезе для язды зімой. || прыметнік: зімнікавы.
Зімовішча
назоўнік | ніякі род
Месца, памяшканне, дзе зімуюць або спыняюцца зімой людзі. Спыніцца ў зімовішчы.
Зімой
прыслоўе
У час зімы. Рыхтуй летам сані, а з. калёсы (прыказка).
Зімоўе
назоўнік | ніякі род
Тое, што і зімовішча.
2009–2019. Беларусь, Менск.