РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Збавіцель
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто збаўляе каго-н. ад каго-, чаго-н., выратавальнік. || жаночы род: збавіцелька. || прыметнік: збавіцельскі.
Збавіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н. З. ад смерці. З. ад лішніх клопатаў. || незакончанае трыванне: збаўляцца.
Збавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць. З. дзесяць рублёў з агульнай сумы. З. крок (пайсці цішэй).

2. Пахудзець. З. у вазе.

3. Зменшыць сілу чаго-н. З. тон. З. газ. || незакончанае трыванне: збаўляць. || назоўнік: збаўленне і збаўка.
Збавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н. З. ад смерці. З. душу ад пакут. || незакончанае трыванне: збаўляць.
Збаёдаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Марна патраціць. З. усе грошы.

2. Загубіць, знішчыць,

3. чалавека.
Збажына
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў. Хваляй разбягаецца калгасная з. Мяшкі са збажыной.
Збалансаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. балансаваць.

2. Ураўнаважыць (у 2 знач.), узгадніць, суразмерыць. З. магчымасці. || назоўнік: збалансаванасць.
Збалбатнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы. З. глупства.
Збалелы
прыметнік
Змучаны болем, пакутамі. Збалелае цела. Збалелае сэрца.
Збалець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Змучыцца, спакутавацца. Збалела матчына сэрца.
2009–2019. Беларусь, Менск.