РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Звада
назоўнік | жаночы род
Сварка, склока, разлад. || прыметнік: звадны.
Звадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адвесці куды-н. і прывесці назад. З. хворага да ўрача.
Звадка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Склока, сварка.
Звадкаваны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Ператвораны ў вадкі стан. З. газ.
Звадлівы
прыметнік | размоўнае
1, Схільны да звадак, звадніцтва. Звадлівая суседка.

2. Які суправаджаецца звадкамі, з'яўляецца звадкай. Звадлівыя адносіны. || назоўнік: звадлівасць.
Зваднік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які займаецца звадкамі. || жаночы род: звадніца. || прыметнік: звадніцкі.
Зваднічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Учыняць звадкі. || назоўнік: звадніцтва.
Звадыяш
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Зводнік, падбухторшчык. || жаночы род: звадыяшка. || прыметнік: звадыяцкі.
Зважаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Звяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэнне каму-, чаму-н. Ён ні на што не зважае. 0 Зважай! — каманда, якая азначае: стаяць навыцяжку, нерухома.
Зважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вызначыць вагу каго-, чаго-н. або адважыць пэўную колькасць чаго-н. З. тавар. З. паўкілаграма цукру. || зваротны стан: зважыцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.