РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5
Згабляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Габлюючы, зняць, счысціць. З. няроўнасці. || незакончанае трыванне: згаблёўваць.
Згаварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў. З. пайсці ў ягады.

2. Дасягнуць узаемнага разумення, пагаднення ў размове. З табой не згаворышся. || незакончанае трыванне: згаворвацца.
Згавор
назоўнік | мужчынскі род
Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне. Усе сабраліся на мітынг без згавору.
Згаворлівы
прыметнік
Такі, з якім лёгка згаварыцца (у 2 знач.). З. чалавек. || назоўнік: згаворлівасць.
Згадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. на што і з інфінітывам: Даць згоду (у 1 знач.) на што-н. З. ехаць у камандзіроўку.

2. Выказаць, пацвердзіць сваю згоду (у 2 знач.) з кім-, чым-н. З. з думкай таварыша. || незакончанае трыванне: згаджацца.
Згадзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Аказацца прыгодным, спатрэбіцца. Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з народнай творчасці).
Згаладалы
прыметнік
Які доўга цярпеў голад, знясілены ад працяглага галадання. Згаладалыя людзі.
Згаладацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Нацярпецца голаду. З. за дарогу. З. па добрай кнізе.
Згалелы
прыметнік
1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, палі і пад.). Згалелыя нівы.

2. пераноснае значэнне: Збяднелы. З. шляхцюк. || назоўнік: згалеласць.
Згаліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрэзаць брытвай. З. вусы. || незакончанае трыванне: згольваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.