РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5
Згінуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Знікнуць, прапасці. Згінь з маіх вачэй!
Згладзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выраўнавацца, знішчыцца пасля разгладжвання. Няроўнасць згладзілася.

2. пераноснае значэнне: Стаць менш прыметным, змякчыцца. Першае ўражанне згладзілася. || незакончанае трыванне: згладжвацца.
Згладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Выраўнаваць, знішчыць, разгладжваючы, раўнуючы. З. няроўнасці. З. шурпатасць. 2, пераноснае значэнне Зрабіць менш прыметным, змякчыць. З. супярэчнасці. Згладзіць вострыя вуглы (кніжнае) — змякчыць вастрыню супярэчнасцей. || незакончанае трыванне: згладжваць.
Згледзець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Угледзець, убачыць; заўважыць. Я і не згледзеў, як сцямнела. 0 Як вокам згледзець — як вокам ахапіць.
Згніваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Гнісці, падвяргацца гніенню.
Згнілы
прыметнік | размоўнае
Які згніў. Згнілае дрэва.
Згода
назоўнік | жаночы род
1. Станоўчы адказ, дазвол на што-н. Даць згоду на што-н. З чыёй-н. згоды. Маўчанне — знак згоды (прыказка).

2. Аднадумнасць, агульнасць пунктаў гледжання. Прыйсці да згоды.

3. Сяброўскія адносіны, аднадушнасць. Жыць у згодзе.

4. безасабовая форма: у знач. выказніка: Дамовіліся, пярэчанняў няма. Ну, што, з.? Едзем разам? У згодзе з чым (кніжнае) — тое, што і ў адпаведнасці з чым-н. Дзейнічаць у згодзе з прынятым рашэннем.
Згоднік
назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае
Той, хто праводзіць згодніцкую палітыку з класавым ворагам. || прыметнік: згодніцкі.
Згодніцтва
назоўнік | ніякі род | пагардлівае
Дзейнасць, палітыка згодніка.
Згодны
прыметнік
1. Які выражае, дае згоду на што-н. З. на ўсе ўмовы.

2. Які прытрымліваецца з кім-н. адной думкі, адных поглядаў. Я з ім не згодзен.

3. Які супадае з чым-н., падобны. Сведкі далі згодныя паказанні.

4. Дружны, аднадушны. Згоднае жыццё. Жылі яны згодна (прыслоўе).

5. Стройны, гарманічны. Згодныя спевы. Згодна з чым, прыназоўнік з Т — у адпаведнасці з чым-н. Згодна з законам. || назоўнік: згоднасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.