РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5
Згорклы
прыметнік
Які згорк, прагорклы. З. тварог.
Зграбны
прыметнік
1. Прыгожа і правільна складзены, добрага целаскладу. Зграбная дзяўчына.

2. Грацыёзны ў рухах. Зграбная паходка. || назоўнік: зграбнасць.
Зграя
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Гайня сабак, ваўкоў і пад.

2. пераноснае значэнне: Банда, шайка (пагардлівае). Зладзейская з.
Згрудзіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Сабрацца гуртам; стоўпіцца. З. каля стала. || незакончанае трыванне: згруджвацца.
Згрудзіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Сабраць, скідаць у кучу. З. кнігі ў шафу.
Згрузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зняць які-н. груз з чаго-н. З. мяхі з бульбай з воза. || незакончанае трыванне: згружаць.
Згрызота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Спрэчкі, звадкі, грызня.

2. Душэўныя мукі, перажыванні, смутак.
Згрэбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае). З. сена. З. вуголле ў кучу.

2. Грабучы, скінуць. З. снег з даху.

3. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (размоўнае). З. у ахапак. || незакончанае трыванне: зграбаць.
Згуба
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Смерць, гібель, знішчэнне. Берагчы лес ад згубы.

2. Тое, што з'яўляецца прычынай гібелі ці няшчасця для каго-, чаго-н. Марозы — з. для кветак.

3. Тое, што згублена, страчана. Знайсці сваю згубу.
Згубіцель
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто губіць, загубіў каго-, што-н. Насякомыя — згубіцелі лесу. || жаночы род: згубіцелька. || прыметнік: згубіцельскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.