РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здабытак
назоўнік | мужчынскі род
1. Маёмасць, уласнасць; тое, што непадзельна стала чыім-н. набыткам. Сялянскія здабыткі. Творчасць Янкі Купалы стала здабыткам сусветнай культуры.

2. Дасягненні ў развіцці чаго-н. Мастацкія здабыткі.

3. Здабытая рэч, прадмет і пад. Паляўнічы з.

4. Вынік множання.
Здабытчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто займаецца здабычай чаго-н. З. нафты,

2. Чалавек, які здабывае сродкі на жыццё (размоўнае). || жаночы род: здабытчыца. || прыметнік: здабытчыцкі.
Здабыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Дастаць, набыць. З. цяслярны інструмент. З. каштоўныя звесткі.

2. Дастаць з нетраў зямлі. З. каменны вугаль. З. нафту.

3. пераноснае значэнне: Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад. З. славу. З. перамогу ў баях. Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень. З. корань з ліку. || незакончанае трыванне: здабываць. || назоўнік: здабыча. Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).
Здабыча
назоўнік | жаночы род
1. гл. здабыць.

2. Тое, што здабыта, набыта.
Здабычлівы
прыметнік | размоўнае
Удачлівы ў здабычы. 3. рыбалоў. || назоўнік: здабычлівасць.
Здавальненне
назоўнік | ніякі род
Тое, што і задавальненне.
Здавальняючы
прыметнік
1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні. З. адказ. Работа выканана здавальняюча (прыслоўе).

2. здавальняюча, нескланяльнае, н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў. Здаць экзамен на здавальняюча.
Здавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. здацца

2. 2. у знач. пабочн. здаецца, здавалася. Як быццам, нібыта, відаць. Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць. Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.
Здаволены
прыметнік
Тое, што і задаволены. || назоўнік: здаволенасць.
Здаволіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і задаволіцца. || незакончанае трыванне: здавальняцца і здавольвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.