РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здаволіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і задаволіць. || незакончанае трыванне: здавальняць і здавольваць.
Здагадацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зразумець, прыйсці да правільнай думкі. || незакончанае трыванне: здагадвацца.
Здагадка
назоўнік | жаночы род
1. Меркаванне, заснаванае на верагоднасці, магчымасці чаго-н. Ваша з. правільная: так і было.

2. Кемлівасць, здольнасць улоўліваць сутнасць справы (размоўнае). У гэтай справе патрэбна з.
Здагадлівы
прыметнік
Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне. Здагадлівае дзіця. || назоўнік: здагадлівасць.
Здалёк (здалёку)
прыслоўе
З далёкай адлегласці ці з аддаленага месца, далёкай мясцовасці. Вёска відаць з. Пачаць размову з. (пераноснае значэнне: не прыступаючы адразу да сутнасці справы).
Здань
назоўнік | жаночы род
Вобраз каго-, чаго-н., які ўзнікае ва ўяўленні, прывід, тое, што здаецца. Начныя здані. Перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі.
Здаравенны
прыметнік | размоўнае
1. Высокага росту і моцнага целаскладу. З. мужчына.

2. Вельмі вялікі, велізарны (пра рэчы, прадметы). Здаравеннае палена.
Здаравець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца здаравейшым. || закончанае трыванне: паздаравець.
Здаравіла
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Тое, што і здаравяка.
Здаравяка (здаравяк)
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы. || жаночы род: здаравячка.
2009–2019. Беларусь, Менск.